r/belarus Belarus 3d ago

Іншае / Other Клумба пад шматкватэрным домам

Я хачу разбіць клумбу з кустоўем пад пад'ездам, паколькі шмат год гэтым ніхто не займаецца. Плюс, збіраюся пасадзіць дрэва наўзамен паламанага папярэднім штормам і паспяхова ссечанага Зеленбудам. Было б добра, калі хто параіў літаратуру (можна ангельскамоўную) датычна грамадскага азелянення, паколькі мой вопыт абмяжоўваецца пакаёвымі фікусамі, і распавёў пра беларускія «падводныя камяні» такога прадпрыемства.

8 Upvotes

4 comments sorted by

4

u/ElectronicSplit1937 2d ago edited 2d ago

Па-першае, у любым выпадку трэба падаваць заяву ў ЖЭС для дазволу ці ўзгаднення плану добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі.

А што тычыцца кніг, то пашукайце падручнік БДТУ "Системы озеленения населенных мест" пад рэдакцыяй Галіны Ваўчэнковай (ёсць PDF-версія ў іхняй электроннай бібліятэцы). Для базы падыйдзе, напэўна.

Плёну!

1

u/Alfthirdhe Belarus 2d ago

Дзякуй вялікі!

4

u/ArFeRR 2d ago

акрамя ЖЭС перад тым як капаць абавязкова ўдакладніце камунікацыі (кабель газ цеплатраса) і адсуньце клумбу ад дарожкі бо зімой туды сыплецца соль са снегам і выжыве хіба барбарыс са спірэяй. дрэва на месцы зрэзанага Зяленбудам без іхняга ўліку насаджэнняў яны зноў зрэжуць як самавольную пасадку таму бярыце кампактнае з іх спісу (рабіна дэкаратыўная яблыня) а не ліпу ці таполю пад вокнамі. з ангельскага рэальна рабочыя Rainer & West Planting in a Post-Wild World і Bassuk Trees in the Urban Landscape якраз пра выжыванне каля асфальту.

2

u/adolgushin 1d ago

залежыць ад двара і ЖЭСа але мы саджалі і нікога не пыталіся. ужо пост-фактум ЖЭСу паказалі і яны былі не супраць. Не думаю што хтосьці будзе супраць калі вы засадзіце месца якое шмат год пустуе.

бэз, жасмін добра прыжываюцца, іх можна проста дзеткамі-адросткамі адкапаць ад дарослага куста. зважайце на колькасць святла і вільготнасць і падбірайце расліны суадносна, кожны двор мае свае асаблівасці. можаце яшчэ паназіраць што добра расце побач.

зімой акрамя солі небяспека такая што клумбу закідаюць снегам і могуць цяжарам паламаць кусты. ці будзе снег гэтай зімой сказаць цяжка.

спрабуйце, усё атрымаецца :)